Першым разам, лепшым часам Госпаду Богу памалюся, Госпаду Богу пакланюся. За полем, за морам, за каменем там сяло гарыць. Ішла Прачыста Божа Маці сяло тушыць. Не сяло тушыць, а ятрась гасіць, пабітае, пасечанае, папаленае, штоб не ятрылася ні з усхода, ні пад поўдзснь, ні маладзіком. Амінь.
" " "
Спачатку прачытаць малітву "Отче наш", а затым над крыжам тры разы, кожны раз сплюнуць праз левае ппячо:
- Кіла-кіліца, чырвоная дзявіца, тут табе не садзіцца, тут табе не ляпіцца. Садзіцца табе, ляліцца табе сярод цёмных лясоў, крутых берагоў, зыбучых пяскоў, дзе людзі не ходзяць, птушкі не летаюць. Там табе садзіцца, там табе ляпіцца, а з рабы божай(го) (імя) адысці. У імя Бацькі і Сына і Святога Духа. Амінь, амінь, амінь.
Кілу мазаць безымянным пальцам на ноч, да раніцы з ложка не падымацца.
***
Палажыць побач з сабою сучок, глядзець на яго і гаварыць: Грыжа, грыжа, грызёш мяне раз, а я цябе - два, грызёш мяне два, то я цябе - тры, грызёш мяне тры, то я цябе - чатыры, ты мяне - шэсць, я цябе - сем, ты мяне - сем, то я цябе саўсем.
Пасля гэтага трэба грызнуць грыжу і плюнуцъ на сучок. Слюну з сучка мезінцам узяць і мазаць кругом грыжы, гаворачы:
- Як сучок нямой, штоб і грыжа мая навекі занямела.
Первым разам, добрым часам Госпаду Богу памалюся. Прачыстай Мацеры пакланюся. Грыжа-грыжуха, ідзі на стара дубішча. Там табе сталы пазасціланы, кубкі паналіваны. За тымі сталамі сядзелі тры дзявіцы, адна - шыла, а другая - вышывала, а трэцця -нічога не знала, толькі грыжу выгаворвала: і родную, і прыродную, і спешную, і падуманую. Тут табе, грыжа, не стаяць, не калоць, не балець, а зразу занямець. А я цябе буду выгаворваць і выдымаць з буйнага жывата, з белага цела, з румянага ліца, з ярых вачэй. Чорт цябе, народжаную, хрышчоную, малітоўную.
***
Водзяиь змылкамі вакруг грыжы і загаворваюць тры разы, пасля чаго змылак зносяць у лес:
- Грызі-грызуня, сарока-балтуння, нясі далей у лес цёмны, у балота глыбокае грызоту, маяту з цела бела. Амінь, амінь, амінь.
***
Чытаюць на воду, хрэсцяць бальное месца і даюць піць бальному, прыгаворвая тры разы, пасля гэтага крэсцяцца.
У сінім моры - шчука, падайду бліжа, кланяюся ніжа. Ты, шчука, вынь з раба божага (імя) грыжу-кілу красну, белу, нутрану, касцяну, жыльну, пупавінну, мядову. Камень крэпкі, а слова мае пакрапчэй камня. Амінь, амінь, амінь.
***
Загаворваюць на пуп младзенца, закусуюць пупок тры разы і плююць тры разы праз левае плячо, прыгаворваюць:
- Не грызі, кіла-грыжа, младзенца (імя). Я зубамі загрызу, я сама праглыну, будзе мой загавор-прыгавор крэпак і лепак, крэпча камня калёнага, крэпча сгралы вострай, крэпча нажа булатнага. Ва імя Атца і Сына і Святага Духа. Амінь, амінь, амінь.
Загаворваюць пасля раджэння младзенца, перавязвая наварождзенаму пупок:
- Бабушка Саламанідушка ў Прысвятой Багародзіцы. Кілу-грыжу загаворваю шчэкамі меднымі, зубамі жалезнымі. Так і я загаворваю ў раба божага (імя). Будуць мае словы крапчэй да ляпчэй. Амінь, амінь, амінь.
***
Першым разам, божым часам Госпаду Богу памалюсь, етаму дзянечку, святому вечарочку (ці ранню). Грызь-грызішча, ідзі на кладбішча, там пеўні не пяюць, мерцвяцы не ўстаюць, там сталы новью, скацеркі пазасціланыя. Там табе, грызь, папіць, пагуляць, а ў етага младзенца на вечны век грыжы не бываць
***
Ад удару
Ляцела сава, за сталамі не была, мёду, віна не піла. У мяне, у Ганны хрышчонай, удару і звіху ў назе, у руцэ не было. Прачыста Божа Маць, прыступацьме і гэту балсзнь на быстрыя воды адсылацьме.
Вымаўляецца на любое імя, у любы дзень і час. Прагаворваецца дзевяць разоў.
***
Перад тым, як прагаворваюць замову, чытаюць "Отча наш ".
У полі стаіць груша, каля грушы - прыстол, на прыстоле сядзяць тры сястрыцы. Адна - лён цярэ, другая - меле, трэцяя удар выганяе, У раба божага (імя) па касцях не хадзіць, косці не ламіць. Амінь.
***
Ад звіху, удару
Першым разам, летным часам Госпаду Богу памалюся, святой Прачыстай Маці пакланюся. Святая Прачыста, прыступі, дапамажы. Ляціць воран з чужой стараны. Сеў на варотах у чырвоных ботах, хацеў мора запаліць. Як жа мору не гарэць, а ў (імя) звіху, удару не балець.
Пераказаць тры разы.
Шла Маць Прачыстая к (імя) звіх выгаварываць і ўдар выдумаць, усе костачкі і сустаўкі састаўляць, і сінія жылы выцягваць, на сінія моры, на ніцыя лозы, на топкія балоты ізсылаць. Там вам гуляць і буяць, у рабы божай (імя) не бываць. Hi я знаю, Гасподзь знае i нам памагае. Я - з духам, а Бог - з помашчу.
Прамаўляць тры разы.
***
Вывіх
Вывіх, вывіх, не будзь ліх (тры разы). Прашу, упрашываю, выхадзі з румянага мяса, жолтай косці. Станет Маць Прачыстая на помашч. Я не памагу, сам Гасподзь паможа. Я - са словам, Бог - з помашчу. Як дух мой лёгак, штоб так (імя) стала легка.
***
Первым разам, божым часам Госпаду Богу памалюсь, святой Мацеры Прачыстай пакланюсь. Святыя святцы, вы - памашнікі, памагаеце всему міру, памажыце і мне раба божа (імя) вывіх выгаварыць.
Ехал Гасподзь Бог на вараном кане па залатом масту. Мосцік абурылся, ножка вывіхнулась. Удар - падскачыл жар. Касці не ламі, гарачай крыві не разлівай. Манер Прачыстая стаяла, косці ўстанаўляла, да помашч (імя) давала. На сінім моры белы камень ляжьшь, на том камне тры сястрыцы сядзіць. Ані не ш'ют, не вышывают, толька вывіх выгаварывают.
Удар
Удар словам разганяю, касці і суставы на места ўпраўляю, кроў кіпучую ўнімаю, Госпада Бога на помашч прызываю. Шол Гасподзь Бог чэраз каменны мост, на залатую грасцінку апірался, шолкавым платком уцірался, раба божай (імя) помашч даваць сабірался. Вся боль твая раба божа (імя) сквозь тот мост правалілась, костачкі, сустаўчыкі на места ўстанавілісь, кроў гарачая на жылам сцялілась. Амінь!
Тры разы.
***
Ад удару, звіху, расцяжэння
Першым разам, добрым часам прашу Госпада Бога і Духа Святога. Ішоў Хрыстос чэраз калінавы мост з двума апосталамі. Мост зламаўся, рабы божай (імя) удар балець суняўся. Ты, удар, перастань, балець не стань, па касці не хадзі, касці не ламі, сініх жыл не сушы, рыжага мяса не крышы, костачка да костачкі, сустаў на сустаў, штоб балець перастаў. Я - словам, а Гасподзь Бог - з помашчу.
***
Ад звіха
У чыстым полечку ехау Божачка на сівінькім коніку. Конь спатыкнуўся, звіх звіхнуўся. Канёчак устаў - звіх на места стаў, костачка ў костачку, суставічак у сустаўку, жылачка к жылачцы, цела к целу, мяса к мясу. Як сухому дубу ў лесе не раскідацца, так звіху не атрыгацца. Амінь.
***
Госпаду Богу памолімся, Ісусу Хрысту паклонімся. Ехаў Ісус Хрыстос із нябёс на сівом кане, конь спатыкнуўся, сустаў ушчаўкнуўся. Шлі тры пані купалі, траўку шчыпалі, сустаў устаўлялі: косці - к касцям, мошчы - к машчам, ізвіх шэпталі. Амінь.
Паўтараць замову тры разы. У час маўлення замовы той, хто яе чытае, павінен сваімі рукамі масіраваць тое месца, якое ў чалавека баліць.